Славакія вырашыла падтрымаць 18-ы пакет санкцый Еўрасаюза

Роберт Фіца

Роберт Фіца / РБК

Прэмʼер-міністар Славакіі Роберт Фіца заявіў, што яко краіна 18 ліпеня падтрымае 18-ы пакет санкцый ЕС супраць Расіі і Беларусі. Раней Славакія блакавала прыняцце санкцый, асцерагаючыся поўнай адмовы ад імпарту расійскага газу з 2028 года.

Фіца падкрэсліў, што мае пісьмовыя гарантыі ад кіраўніцы Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен і еўракамісараў наконт гарантый на цану газу.

Прэм'ер-міністр Славакіі паведаміў, што яго краіна шэсць разоў блакавала 18-ы пакет санкцый, але далейшае блакаванне пагражае інтарэсам Славакіі.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што Славакія ніколі не падтрымае поўнае спыненне паставак расійскага газу ў ЕС, запланаванае на 2028 год. На яго думку, гэта пашкодзіць канкурэнтаздольнасці Еўрасаюза, у тым ліку і Славакіі.

Фіца дадаў, што Славакія стварыла спецыяльны аператыўны штаб для рэалізацыі дадзеных гарантый, а таксама прадугледжаны строгія кантрольныя механізмы. Калі гэтыя меры не дадуць выніку, Славакія пагражае заблакаваць 19-ы пакет санкцый, над якім ужо працуе ЕС. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.