Ці адаб’юцца на Беларусі ўкраінскія ўдары па расійскіх НПЗ і нафтаправодах?

Рэзервы і альтэрнатыўныя маршруты забяспечваюць стабільнасць паставак нафты / gomel-travel.by
Серыя атак украінскіх дронаў па расійскіх НПЗ і нафтаправодзе “Дружба”, па якім нафта паступае і ў Беларусь, рыкашэтам не ўдарыць па рынку паліва краіны, лічаць аналітыкі iSANS.
У матэрыяле, прысвечаным атакам на расійскую энергетычную сістэму, сцвярджаецца, што ў Беларусі падтрымліваюцца стратэгічныя рэзервы. Пры прыпынках паставак нафты павінна хапіць на 10 дзён, а нафтапрадуктаў — на 30 дзён спажывання. Гэтых аб’ёмаў дастаткова, каб перажыць кароткатэрміновыя прыпынкі паставак без шкоды для ўнутранага рынку Беларусі.
Дадатковую ўстойлівасць сістэме забяспечвае інфраструктура. Завод “Нафтан” можа атрымліваць нафту напрамую па нафтаправодзе Сургут–Полацк, а ўведзеная ў эксплуатацыю ў 2022 годзе перамычка паміж “Нафтанам” і Мазырскім НПЗ дае магчымасць загрузіць мазырскае прадпрыемства напалову за кошт гэтага ж маршруту.
Эксперты адзначаюць, што нават ва ўмовах атак на расійскую інфраструктуру беларускія НПЗ захоўваюць стабільны доступ да сыравіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.