Аднавіліся пастаўкі расійскай нафты ў Венгрыю праз Беларусь

Нафта

Нафта / t.me/Belorusneft_official/

Узнавіліся пастаўкі расійскай нафты ў Венгрыю праз Беларусь і Украіну. Яны прыпыняліся амаль на два дні пасля таго, як украінцы атакавалі нафтаперапамповачную станцыю ў Тамбоўскай вобласці Расіі.

"Гэтая вайна — не наша вайна, пакіньце нас па-за ёю!" — напісаў міністр замежных справаў Венгрыі Петэр Сіярта.

Крыху раней пра сітуацыю выказаўся міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сібіга. Ён нагадаў, што Венгрыя напрацягу доўгага часу мэтанакіравана захоўвала энергетычную залежнасць ад Расіі.

"Петэр, менавіта Расія, а не Украіна, пачала гэтую вайну і адмаўляецца яе заканчваць", — напісаў ён.

Сібіга нагадаў, што ў Венгрыі гадамі кажуць, нібыта Масква — ненадзейны партнёр. І параіў венгерскаму калеге "дасылаць свае скаргі і пагрозы сваім сябрам у Маскве".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.