Пад Мазыром з нафтаправоду "Дружба" выцекла нафта

Аварыя на нафтаправодзе пад Мазыром

Аварыя на нафтаправодзе пад Мазыром / прэс-служба Мінпрыроды

Разліў нафты з нафтаправоду "Дружба" адбыўся каля вёскі Акулінка Мазырскага раёна. Пра разліў нафтапрадуктаў з магістральнага нафтаправода Мазыр-Брэст паведаміла прэс-служба Мінпрыроды.

На месца здарэння неадкладна выехалі прадстаўнікі Мазырскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Мазырскага РАНС, Праматамнагляду, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, а таксама Мазырскага райвыканкама.

Прычыны аварыі ўдакладняюцца. У Мінпрыроды запэўніваюць, што інцыдэнт лакалізаваны і нафтапрадукты ў ваду не трапілі.

Аварыйная служба ААТ "Гомельтранснафта "Дружба" вядзе аварыйна-аднаўленчыя работы і адпампоўвае нафтапрадукты.

Інспекцыя прыродных рэсурсаў вызначае плошчу і ступень забруджвання глебы нафтапрадуктамі. Камісія па надзвычайных сітуацыях Мазырскага райвыканкама выпрацуе дадатковыя меры па ліквідацыі разліву.

Пад Мазыром з нафтаправоду "Дружба" выцекла нафта
Аварыя на нафтаправодзе пад Мазыром / прэс-служба Мінпрыроды

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.