Славакія і Мальта заблакавалі 18-ы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі

Еўрасаюз, ілюстрацыйнае фота

Еўрасаюз, ілюстрацыйнае фота

На сустрэчы ў Бруселі ў аўторак міністры замежных спраў краін ЕС не змаглі ўзгадніць 18-ы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі.

Як паведамляе Радыё Свабода, заблакавалі прыняццё новыхя санкцый Славакія і Мальта. Славакія запатрабавала ад ЕС гарантый кампенсацыі магчымых стратаў пасля поўнай забароны на пастаўкі расейскага газу. Мальта асцерагаецца, што ўзмацненьне жорсткасці цэнавай столі на расійскую нафту можа ўдарыць па танкерным флоце.

Абмеркаванне 18-га пакету санкцый працягнецца на ўзроўні амбасадараў краін ЕС у сераду, 16 ліпеня.

18-ы пакет санкцый прымаецца як адказ на расійскую агрэсію супраць Украіны. У ім плануецца гнуткая цэнавая столь на расійскую нафту, забарона на працу газаправодаў "Паўночны паток" і "Паўночны паток-2", а таксама новыя абмежаванні супраць расійскіх банкаў. Мяркуецца, што пад санкцыі трапяць таксама беларускія банкі і прадрыемствы ВПК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.