На Мазырскім НПЗ прайшлі затрыманні топ-кіраўнікоў
Затрыманні прайшлі ў канцы красавіка / gomel-travel.by
На ААТ "Мазырскі НПЗ" затрымана пяць топ-кіраўнікоў, паведамляе "Флагшток". Паводле інфармацыі выдання, вядомы пасады двух затрыманых з пяці. Гэта начальнік юрыдычнай службы і дырэктар дырэкцыі па рэканструкцыі і развіцці.
Гэтыя пасады адсутнічаюць у спісе кантактаў на сайце завода. Паводле дадзеных публікацый у завадскіх СМІ, апошнімі гэтыя пасады займалі Драгель Ігар Валянцінавіч і Гуд Аляксандр Анатольевіч.
Таксама вядома, што была затрыманая жонка аднаго з кіраўнікоў.
Перад 1 траўня генеральны дырэктар завода Віталь Паўлаў быў вельмі злы і зрываўся на падначаленых, адзначыла крыніца "Флагштока". Пры гэтым работнікі прадпрыемства мяркуюць, што прычынай затрымання стала карупцыя, а не "палітыка".
У лютым 2025 года кіраўніцтва Мазырскага НПЗ прызнала, што прадпрыемства стратнае.
Паводле слоў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, Аляксандр Лукашэнка прапаноўваў Украіне ўдарыць па Мазырскім НПЗ.