Тэракт у Тэль-Авіве: пацярпелі 24 чалавекі
Тэракт у Тэль-Авіве / timesofisrael.com
Раніцай 27 кастрычніка на поўначы Тэль-Авіва адбыўся тэракт. Грузавік урэзаўся ў прыпынак, калі аўтобус высаджваў там пасажыраў.
Ізраільскія ратавальнікі паведамляюць, што пацярпелі 24 чалавекі. Дзесяцярых адправілі ў лякарні, астатнім дапамогу аказалі на месцы.
Кіроўцу грузавіка застрэліў грамадзянскі, у якога пры сабе аказалася зброя.