Сёння згуляюць "Белшына" і "Гарадзея", "Віцебск" і "Слуцк"

Сёння згуляюць "Белшына" і "Гарадзея", "Віцебск" і "Слуцк"

У пятніцу, 3 чэрвеня, стартуе 10-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе, пройдуць два матчы. У Бабруйску на стадыёне "Спартак" сустрэнуцца "Белшына" і "Гарадзея", пачатак у 18.30. "Віцебск" прыме на сваім полі "Слуцк", пачатак у 19.30.

Яшчэ тры матчы тура пройдуць у суботу, 4 чэрвеня: паядынак "Дынама" (Брэст) — "Дынама" (Мінск) пачнецца ў 17.00, "Нёман" — "Тарпеда-БелАЗ" (18.30), "Крумкачы" — "Нафтан" (а 19-й гадзіне). Апошнія матчы 10-га тура прызначаныя на нядзелю, 5 чэрвеня: "Іслач" — "Славія" (у Маладзечне, а 18-й), "Мінск" — "Шахцёр" (19.00), БАТЭ — "Граніт" (20.00).

У першынстве лідыруе БАТЭ — 19 ачкоў (і матч у запасе), "Крумкачы", "Шахцёр", "Дынама" (Мінск) і "Мінск" маюць па 14 ачкоў.