Сёння з Мінска адправіцца чарговы вывазны рэйс у Ірак
17 снежня чарговая партыя мігрантаў вернецца з Беларусі ў Ірак. Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта "Мінск", вывазны рэйс авіякампаніі Iraqi Airways запланаваны па маршруце Мінск-Эрбіль.
З Ірака ўжо вылецеў Boeing 747-400. Яго прылёт у Мінск чакаецца ў 12:45.
Агулам з Беларусі вывезлі ўжо больш за 3000 мігрантаў.