Сёння ў Беларусі магчымае шквалістае ўзмацненне ветру

У дзённыя гадзіны 8 ліпеня ў Беларусі магчымае шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду. Адбудзецца гэта падчас навальніц. Ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі нашай краіны, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Адзначаецца, што амаль усю Мінскую вобласць сёння чакаюць не толькі навальніцы і шквалісты вецер, але месцамі і моцныя залевы, град. Падобная сітуацыя прагназуецца і ў Мінску.

Дарэчы, дзённая тэмпература паветра ў нашай краіне складзе ад 30 да 35 градусаў цяпла.

Фота: ByMedia.net