Сёння мінскае "Дынама" правядзе першы матч фінала Кубка надзеі

Мінскае "Дынама" і омскі "Авангард" пазмагаюцца за перамогу ў "Кубку надзеі" ў серыі з чатырох сустрэч да трох выйгрышаў. Калі па выніках чатырох матчаў лік у серыі стане 2:2, пераможцу вызначаць буліты, інфармуе "Прессбол".



Першы матч пройдзе 1 красавіка на "Мінск-Арэне", пачатак а 19-й гадзіне.

Фота — hcdinamo.by