Мінскае "Дынама" разграміла "Трактар" і скараціла адставанне ў серыі плэй-оф
Расійская каманда па-ранейшаму вядзе ў супрацьстаянні з лікам 2:1 / "Динамо-Минск"
16 красавіка мінскае "Дынама" на хатняй арэне разграміла чалябінскі "Трактар" у трэцім матчы серыі 1/4 фіналу плэй-оф КХЛ — 8:0.
Гэта перамога стала найбуйнейшай у гісторыі выступленняў дынамаўцаў у лізе.
Чацвёртая сустрэча чвэрцьфіналу таксама адбудзецца на "Мінск-Арэне" 18 красавіка. Пачатак — а 19:30.
Расійская каманда пакуль вядзе ў серыі з лікам 2:1.