Сёння "Крумкачы" згуляюць у Мінску з "Нафтанам"
У суботу, 4 чэрвеня, пройдуць тры матчы 10-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. "Крумкачы" на стадыёне ФК "Мінск" згуляюць з наваполацкім "Нафтанам", пачатак а 19-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". Брэсцкае "Дынама" прыме на сваім полі мінскіх аднаклубнікаў, матч пачнецца ў 17.00. У Гродне згуляюць "Нёман" і "Тарпеда-БелАЗ", пачатак у 18.30.
Відэа, як брамнік "Белшыны" прапусціў недарэчны гол ад "Гарадзеі"
Два матчы тура адбыліся напярэдадні. "Белшына" ў Бабруйску саступіла "Гарадзеі" — 0:2, а "Віцебск" выйграў у "Слуцка" — 2:0. У нядзелю адбудуцца яшчэ тры матчы: "Іслач" — "Славія" (у Маладзечне, 18.00), "Мінск" — "Шахцёр" (19.00), БАТЭ — "Граніт" (20.00).
У чэмпіянаце Беларусі ўпэўнена лідыруе БАТЭ — 19 ачкоў (і матч у запасе), "Дынама" (Мінск), "Мінск", "Крумкачы" і "Шахцёр" маюць па 14 ачкоў.