Сёння для транспарту адкрываецца ўчастак МКАД-2

6 кастрычніка для руху транспарту адкрываецца участак МКАД-2. Гэта дарога працягласцю каля 27 кіламетраў паміж двума трасамі М3 і Р28. Названыя трасы злучаюць сталіцу з Віцебскам і Нараччу.
Паводле папярэдніх звестак, на ўрачыстым адкрыцці трасы мае прысутнічаць Аляксандр Лукашэнка.
Як адзначае тэлеканал СТВ, да канца года адкрыты ўчастак плануюць падоўжыць да 50 кіламетраў. Ён дасягне аўтамагістралі Мінск-Гродна. Такім чынам будзе завершаны першы этап будаўніцтва новай кальцавой, які стартаваў у 2014 годзе.
Потым дарожнікі будуць працягваць МКАД-2 у бок дарогі М1. Дабрацца да трасы Брэст — Мінск — мяжа Расіі яны плануюць да 1 студзеня 2017 года.
Фота: tut.by
