Сёння БАТЭ гуляе з "Нёманам", а мінскае "Дынама" — з "Гранітам"

Сёння БАТЭ гуляе з "Нёманам", а мінскае "Дынама" — з "Гранітам"

У суботу, 17 верасня, пройдуць пяць матчаў 22-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. А 15-й гадзіне пачнецца паядынак у Бабруйску, дзе "Белшына" будзе прымаць "Іслач". У 15.30 мінскія дынамаўцы на "Трактары" сустрэнуцца з мікашэвіцкім "Гранітам". Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" згуляе з брэсцкім "Дынама", пачатак а 16-й гадзіне.

Таксама сёння пройдуць матчы "Віцебск" "Гарадзея" (17.00) і БАТЭ"Нёман" (19.00). Спасылкі на відэатрансляцыі гл. тут.

Відэа, як гулец "Мінска" спачатку забіў гол у сваю браму, а пасля і ў чужую

Тур пачаўся ў пятніцу. "Мінск" разграміў "Славію" — 6:2, тры галы забіў Аляксандр Сачыўка. "Слуцк" і "Нафтан" не выявілі пераможцы — 1:1. У нядзелю "Крумкачы" прымуць на стадыёне ФК "Мінск" салігорскі "Шахцёр", пачатак у 17.00.

У чэмпіянаце ўпэўнена лідыруе БАТЭ — 51 ачко, у "Шахцёра" — 36, у "Мінска" 35 ачкоў.