Сёння БАТЭ гуляе ў Лунінцы з "Гранітам"

5 чэрвеня пройдуць матчы 9-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Барысаўскі БАТЭ згуляе ў Лунінцы з мікашэвіцкім "Гранітам" (пачатак у 18.15). "Мінск" прымае на сваім футбольным полі салігорскі "Шахцёр" (18.00), наваполацкі "Нафтан" згуляе з "Гомелем" (18.00), "Слуцк" — з мазырскай "Славіяй" (18.00), "Віцебск" — з гродзенскім "Нёманам" (18.00), жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" — з бабруйскай "Белшынай" (18.30). Брэсцкія дынамаўцы прымаюць на сваім полі мінскіх аднаклубнікаў, матч пачнецца а 19-й гадзіне.

Нагадаем, у чэмпіянаце лідыруе БАТЭ — 20 ачкоў, "Шахцёр" з 16 ачкамі займае другое месца, на трэцім знаходзіцца мінскае "Дынама" — 15 ачкоў.

Фота: ria.ru