Сёлета ў Беларусі падлічаць буслоў
Буслы будуюць новае гняздо / wildlife.by
Сёлета ў Беларусі падлічаць буслоў. Праект рэалізуе Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук па біярэсурсах.
Папярэдні перапіс праводзіўся ў 2014 годзе. Тады ў Беларусі гнездавалася каля 22500 пар белага бусла. Гэта каля 8% яго сусветнай папуляцыі.