Смаргонскія энергетыкі паказалі, як яны абнаўляюць гнёзды для буслоў
Гняздо здымаецца, а пасля вяртаецца на месца / shliah.by
Смаргонскія энергетыкі паказалі, як яны абнаўляюць гнёзды для буслоў. Птушкі іх абсталёўваюць на апорах паветраных ліній электраперадач, і нярэдка становяцца прычынай абрыву або кароткага замыкання. Каб пазбавіцца ад такіх праблем, энергетыкі ўсталёўваюць на слупах жалезныя "буслянкі". Перад гэтым гняздо здымаецца, а пасля вяртаецца на месца. Сцвярджаецца, што буслы не палохаюцца і вяртаюцца, піша газета "Светлы шлях".
shliah.by