Сыход ад санкцыяў: Беларусь змяніла заснавальніка санаторыя ў Друскінінкаі

Сыход ад санкцыяў: Беларусь змяніла заснавальніка санаторыя ў Друскінінкаі

Беларускі ўрад перадаў функцыі заснавальніка санаторыя "Беларусь" у літоўскім Друскінінкаі іншай дзяржарганізацыі. Тэкст пастановы Саўміна №398 ад 13 ліпеня з'явіўся сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Раней санаторый знаходзіўся ў падпарадкаванні Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення (ГГУ) Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Напрыканцы 2020-га ГГУ трапіла пад санкцыі Еўрасаюза, таму рахункі санаторыя былі заблакаваныя. Супрацоўнікі ўстановы некалькі месяцаў не маглі атрымаць заробкі.

Цяпер заснавальнікам санаторыя прызначаны Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. 

Рахункі санаторыя былі разблакаваныя 1 ліпеня. У СМІ звязвалі гэта з сыходам Віктара Шэймана з пасады кіраўніка справамі прэзідэнта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.