Сяргей Лаўроў стаў ганаровым прафесарам Белдзяржуніверсітэта
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў стаў ганаровым прафесарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, перадае БЕЛТА.
1 ліпеня ён наведаў універсітэт і правёў сустрэчу са студэнцкай моладдзю. Дыплом аб прысваенні звання і прафесарскую мантыю расійскаму міністру ўручыў рэктар БДУ Андрэй Кароль.