Сяргей Ціханоўскі сабраў каля 20 тысяч з запланаваных 200 тысяч еўра

Сяргей Ціханоўскі / ELTA
Сяргей Ціханоўскі сабраў каля 20 тысяч еўра з запланаванай сумы ў 200 тысяч еўра. Пра гэта ён расказаў у гутарцы з Радыё Свабода.
Збор грошай і набор у сваю каманду Ціханоўскі абвясціў 1 ліпеня. Ён планаваў сабраць 200 тысяч еўра за тры тыдні, каб нанесці "магутны ўдар" па рэжыме Лукашэнкі і яго прапагандзе. Праз некалькі дзён экс-палітвязень запісаў відэаролік з абурэннем, што яму даслалі толькі 1 тысячу еўра. Гэты зварот выклікаў вялікі розгалас і шмат негатыўных рэакцый.
У гутарцы з Свабодай Ціханоўскі патлумачыў, чаму звярнуўся да беларусаў з прэтэнзіяй. Ён патлумачыў, што не зусім правільна ўяўляў сабе сітуацыю ў эміграцыі:
"Я не прашу ў беларусаў. Вы можаце лічыць, што нічога мне не павінны. Няма праблем. Я зараз даведаўся, якія ў вас праблемы, я буду знаходзіць грошы і дапамагаць вам. Я тады быў за людзей, і зараз я буду гэта рабіць. Я пабачыў, якія ёсць праблемы. Буду з бізнэсам працаваць. У мяне ўжо некалькі ідэй ёсць, як дапамагчы беларусам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.