Ціханоўскі запісаў эмацыйны зварот і паскардзіўся на недастатковую падтрымку

Сяргей Ціханоўскі 

Сяргей Ціханоўскі  / "Краіна для жыцця"

Сяргей Ціханоўскі апублікаваў чарговы зварот на ютуб-канале "Краіны для жыцця".

Блогер выступіў вельмі эмацыйна і заявіў, што беларусы ніколі не вернуцца дадому, калі не павераць у саміх сябе.

Экс-палітвязень заявіў пра малую падтрымку з боку эміграцыі: пасля папярэдняга закліку яму заданацілі ўсяго 1 тысячу еўра. У сваім звароце тры дні таму, 1 ліпеня, Ціханоўскі прасіў заданаціць 200 тысяч еўра. На гэтыя грошы ён абяцаў арганізаваць магутны ўдар па лукашызме.

Тым не менш блогер заявіў, што і надалей працягне змаганне супраць рэжыму. "Сорамна і балюча! Нехта мусіць прыйсці і за вас усё зрабіць. Чакайце, чакайце далей, а я буду змагацца. Жыве Беларусь!" — завяршае ён свой зварот.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.