Сярэдні курс продажу наяўнага долара ўжо 11400 рублёў, максімальны — 11600
Рост каціровак звязаны з павялічаным попытам на валюту з боку насельніцтва ў сувязі з панікай на валютным рынку Расіі.
На рынку наяўнай валюты 18 снежня рэзка паскорыўся рост курсу амерыканскага долара. Каля 14.30 сярэдні курс куплі дасягнуў 11120 рублёў (максімальны — 11250), сярэдні курс продажу — 11401 (максімальны — 11600). У параўнанні з вечарам серады, 17 снежня, сярэдні курс куплі павялічыўся на 130 рублёў (1,18%), продажу — на 261 рубель (2,34%).
Варта зазначыць, што ў 12.00 чацвярга сярэдні курс куплі складаў 11090 рублёў (максімальны — 11180), продажу — 11329 (максімальны — 11550).
Напярэдадні сярэдні курс куплі долара вырас на 75 рублёў (з 10915 да 10990), продажу — на 109 (з 11031 да 11140).
Рост каціровак звязаны з павялічаным попытам на валюту з боку насельніцтва ў сувязі з панікай на валютным рынку Расіі, інфармуе БелаПАН.
Між тым сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь "не будзе бегчы за Расіяй" і не будзе дэвальваваць нацыянальны рубель.
Як паведамляла Еўрарадыё, на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 18 снежня курс долара вырас на 10 рублёў да 10890.