Свёнтак разграміла Азаранка
Вікторыя Азаранка / Reuters
Другая ракетка свету Іга Свёнтак з Польшчы разграміла Вікторыю Азаранка, 34-ю ў рэйтынгу WTA — 6:0, 6:2. Гэта быў другі паядынак (1/16 фіналу) беларускай тэнісісткі на турніры ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Свёнтак аддала ёй толькі два гейма.
У матчы 1/32 фіналу Азаранка ў трох сэтах перамагла ўкраінку Ангеліну Калініну — 2:6, 7:6(7:4), 6:4.