Святлана Ціханоўская разам з віленскімі беларускамі пляла купальскія вянкі
Святлана Ціханоўская падчас святкавання Купалля ў Вільні / @tsikhanouskaya
Дэмакратычная лідарка беларусаў далучылася да свята Купалля. У Вільні разам з беларускамі Святлана Ціханоўская пляла вянкі з траў і кветак і слухала купальскія песні. Па словах палітыка ў выгнанні, свята вярнула ёй пачуццё дома.
"Нібыта ў дзяцінстве ў бабулі ў вёсцы спачатку трапятліва рыхтуешся да свята, а потым пляцеш вянкі і шукаеш папараць-кветку", — адзначыла Ціханоўская.
Глядзіце фота і відэа, як гэта было!