Святлана Ціханоўская і Павел Латушка зніклі з базы вышуку расійскага МУС
Сустрэча Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі
Святлана Ціханоўская і Павел Латушка зніклі з базы вышуку МУС РФ. Раней беларускія ўлады абвясцілі іх у міждзяржаўны вышук. Цяпер з усіх беларускіх блогераў і палітыкаў у базе расійскага МУС застаўся заснавальнік тэлеграм-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, Сцяпан Пуціла і палітык Валерый Цапкала.