Святлана Алексіевіч — пра Статкевіча, які выбіў дзверы і застаўся ў Беларусі

Мікалай Статкевіч адмовіўся з'язджаць з Беларусі. Дзе ён зараз — невядома

Мікалай Статкевіч адмовіўся з'язджаць з Беларусі. Дзе ён зараз — невядома / Euroradio

У Берліне адбылася публічная сустрэча з нобелеўскай лаўрэаткай Святланай Алексіевіч. Там пісьменніца выказала сваё меркаванне пра дэпартацыю палітвязняў з Беларусі і асобу Мікалая Статкевіча. "Deutsche Welle" прыводзіць асноўныя цытаты.

— Статкевіч вельмі моцны, прыгожы чалавек. Але патрабаваць такой сілы ад усіх людзей, якія ў турмах, можа, нельга, — перакананая Алексіевіч.

— Гэта [прашэнне аб памілаванні, — Еўрарадыё] толькі паперка для дыктатара. Найважнейшае — каб яны засталіся жывымі: для сваіх дзяцей, маці, жонак і мужоў. Але тут мы зноў сутыкаемся з культурай: з аднаго боку — культура гвалту, з другога — культура гераізму. Я ўсё ж за тое, што жыццё важней за ўсё. Нельга дапусціць, каб правілы для нашага ўнутранага свету і маралі дыктаваў дыктатар, — падкрэслівае нобелеўская лаўрэатка.

Нагадаем, 11 верасня рэжым Аляксандра Лукашэнкі вызваліў 52 чалавекі, дэпартаваўшы іх з Беларусі ў Літву. Некаторым з іх не вярнулі пашпарты.

Беларусы за два дні сабралі на BySOL амаль 110 000 еўра дапамогі былым палітвязням.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.