Свінавод і вартаўніца скралі свіней з фермы

Сума скрадзенага склала амаль 12 мільёнаў рублёў. Адна жанчына працуе свінаводам, а другая вартаўніцай. Скрадзеную жывёлу яны схавалі ва ўласным хляве, дзве “галавы” паспелі прадаць.



Здарэнне адбылося амаль месяц назад. А днямі Нясвіжскае раённае аддзяленне Следчага камітэта пачало крымінальную справу. Злодзеям пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.



Фота — obozrevatel.ua