Светлавое шоу і феерверкі на вадзе ў цэнтры Мінска (фота, відэа)
Увечары 15 кастрычніка на вадзе ў цэнтры Мінска можна было пабачыць неверагоднае светлавое шоу і феерверкі. Праекцыйны экран у акваторыі ракі Свіслач атрымаўся рэкордных памераў: 24 на 12 метраў. Як адзначае БЕЛТА, арганізатары прадэманстравалі на ім асэнсаваныя сюжэты з захапляльнымі аптычнымі ілюзіямі і светлавымі інсталяцыямі. Маштабнае шоу скончылася феерверкам.
Фота: БЕЛТА