Супрацоўнік беларускага банка скраў з ячэек кліентаў 740 тысяч долараў
Злачынства ён учыніў напярэдадні звальнення — мужчына трапіў пад скарачэнне.
Як паведамляе партал tut.by, здарэнне адбылося яшчэ ў канцы 2012 года. Арганізатар злачынства адказваў за працу дэпазітарыя. Ён загадзя зрабіў папяровыя адбіткі ключоў ад індывідуальных банкаўскіх сейфаў. Перад звальненнем мужчына зрабіў дублікаты ключоў... з саўка для мангала.
Зламыснік "абчысціў" дзве банкаўскія ячэйкі, у адной знаходзіліся 400 тысяч долараў, у іншай — 340 тысяч долараў. Відэакамеры ён закрываў аркушом паперы. Грошы каля будынка банка мужчына перадаў свайму памочніку, паабяцаўшы яму за дапамогу ў захоўванні валюты палову сумы.
Аднак злачынства было раскрытае. Зламыснікам пагражае па 12 гадоў пазбаўлення волі.