Супрацоўніца банка замяняла ў пачках купюры — скрала больш за мільярд

Яна выцягвала з пачак купюры ў 100 ці 200 тысяч рублёў, а ў сярэдзіну ўпакоўвала замест іх дробныя купюры. Пачкі здаваліся ў сховішча. У выніку жанчына завалодала 1 мільярдам 300 мільёнамі рублёў (больш за 150 тысяч долараў).


Як інфармуе партал tut.by, распачатая крымінальная справа па артыкуле "Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі". Прызначаныя экспертызы, жанчыну не затрымлівалі. Ёй, дарэчы, пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення.