Супраць Украіны ваюе мінскі актор, які граў ролі афіцэраў СС і НКУС

Сяргей Агафонаў

Сяргей Агафонаў / кадр з серыяла "Мухтар"

У расійскім войску супраць Украіны ваюе мінскі актор. Імя Сяргея Віктаравіча Агафонава (нар. 15.04.1992) з'явілася ў спісе беларускіх наёмнікаў, які апублікаваў напярэдадні ўкраінскі праект "Хачу жыць". На гэта звярнуў увагу канал "Витебск, я гуляю".

Агафонаў — кінаактор, які здымаўся ў расійскіх фільмах і серыялах (напрыклад, у папулярным серыяле "Мухтар"). Нярэдка яго прызначалі на вайсковыя і сілавыя ролі: лейтэнант ДАІ, гардэмарын, афіцэр НКУС, канваір, патрульны, афіцэр СС ды іншыя. Пасля 2020 года ролі заканчваюцца ці не згадваюцца на профільных сайтах.

Як выявіў украінскі бок, Агафонаў падпісаў кантракт з Узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі 22 траўня 2025 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.