Суды Беларусі за паўгода вынеслі 0,21% апраўдальных прысудаў

За першае паўгоддзе 2018 года ў судах Беларусі апраўдальныя прысуды вынеслі ў дачыненні да 43 чалавек. Пра гэта паведаміла ў сацсетках кіраўніца прэс-служба Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.
Таксама яна паведаміла, што за першае паўгоддзе было асуджана 20 236 чалавек.
Такім чынам, апраўдальныя прысуды склалі толькі 0,21%.