Сяргей Дубавец на Еўрарадыё — эфір з фіналістам прэміі Гедройця

Сяргей Дубавец
Напачатку верасня Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў кароткі спіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год. Сярод іншых у гэты спіс увайшла кніга Сяргея Дубаўца “Занзібар. Сталенне маладой душы”. Новая кніга аўтара — аўтабіяграфічная. Яна пра вызваленне сябе ў сабе і пра тую радасць, якую гэтае самавызваленне чалавеку прыносіць. Пра той дзэн, які перажывае беларус, дазволіўшы сабе стаць беларусам…
Чаму вырашыў напісаць аўтабіяграфічную кнігу і ці цяжка яму давалася апублічванне свайго жыцця? Як знайсці пазітыўную логіку ў падзеях, якія мы перажываем, і пабачыць надзею ў канцы нашага беларускага тунэля? Як эміграцыя ўплывае на творчасць аўтара і ці здольныя беларускія масоны дзейнічаць на карысць Беларусі ў выгнанні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае публіцыст, літаратар, Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі Сяргей Дубавец у 15:00
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.