Былую кіраўніцу піяр-службы МТС асудзілі за "палітыку"

Марыя Пазняк / фота з яе Інстаграм-акаўнту
Паводле палітычнага артыкула асудзілі былую кіраўніцу піяр-службы МТС Марыю Пазняк.
Суд адбыўся ў сярэдзіне 2025 года. Жанчыну прызналі вінаватай па ч. 1 арт. 342 КК — удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, піша "Наша Ніва". Ёй прызначылі "хатнюю хімію". Сутнасць абвінавачанняў, як і прысуд — невядомыя.
Марыі Пазняк 39 гадоў, яна мінчанка. У жанчыны ёсць дачка, якая цяпер вучыцца ў малодшых класах школы.
Амаль 20 гадоў Пазняк працуе ў маркетынгу, куды прыйшла адразу пасля заканчэння ўніверсітэта. У 2020-м яна ўзначаліла піяр-групу МТС Беларусь, а ў 2023-м перайшла ў Kaspersky Group — стала там старшым менеджарам па маркетынгу.
Падчас працы жанчына зрабіла шмат вялікіх праектаў, прысвечаных ахове дзяцей. За праект #інтэрнэтбезбулінга яна атрымала некалькі прэстыжных узнагародаў — Effie Belarus, ADMA і UN Global Compact. Марыя Пазняк уваходзіць у топ-30 найбольш эфектыўных маркетолагаў краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.