За "экстрэмізм" асудзілі менеджара наваполацкага банка

Аляксей Камовіч

Аляксей Камовіч / фота з яго акаўнту на Linkedin

Па абвінавачанні ў "садзеянні экстрэмісцкай дзейнасці" асудзілі менеджара наваполацкага банка. Хутчэй за ўсё, Аляксею Камовічу прызначылі "хімію" з накіраваннем, піша "Наша Ніва".

Камовічу 46 гадоў, ён віцеблянін, але доўгі час жыў у Наваполацку. У банкаўскай сферы мужчына працуе больш за 20 гадоў. Ад лістапада 2017 па жнівень 2021‑га ён узначальваў рэгіянальнае падраздзяленне БПС-Сбербанка ў Наваполацку.

Паведамляецца, што Камовіч таксама ўваходзіў у раду па развіцці прадпрымальніцтва пры Наваполацкім гарвыканкаме (як і многія кіраўнікі буйных прадпрыемстваў і кіраўніцтва раёна), быў чальцом Асацыяцыі наймальнікаў і прадпрымальнікаў.

У чым канкрэтна абвінавачвалі Камовіча — невядома. 12 верасня МУС дадаў яго імя ў спіс "экстрэмістаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.