Не памілаванне, а пазбаўленне грамадзянства. Юрыст пра дамову Лукашэнкі і Трампа

Міхаіл Кірылюк

Міхаіл Кірылюк / fecebook.com

— Падчас праверкі мы запыталіся, які ў нас статус. Нам не адказалі, што мы памілаваны, не далі ніякіх дакументаў, — кажа Еўрарадыё Зміцер Кучук, былы палітвязень і кіраўнік ліквідаванай у Беларусі партыі “Зялёныя”. Пра тое ж самае распавядаюць і іншыя экс-палітзняволенныя, якіх вывезлі ў Літву пасля здзелкі Лукашэнкі і Трампа.

Дзе знаходзіцца Мікалай Статкевіч, які пасля вызвалення адмовіўся пакідаць Радзіму, да гэтага часу невядома. Падчас нядаўняга выступу Лукашэнка намякнуў, што ён можа знаходзіцца ў турме.

Дык калі палітыка пасадзілі, а іншыя вывезеныя за мяжу беларусы не могуць вярнуцца ў Беларусь — пра якое памілаванне можа ісці гаворка?

Як павінна выглядаць памілаванне з пункту гледжання закона? Што нагадвае працэс, які Лукашэнка прадае Трампу, як памілаванне? Расказвае юрыст Міхаіл Кірылюк. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.