Памерла актрыса Клаўдыя Кардынале

Клаўдыя Кардынале

Клаўдыя Кардынале / AP

Ва ўзросце 87 гадоў памерла італьянская актрыса Клаўдыя Кардынале, якая здымалася ў культавых кінастужках 1960-1970 гадоў.

Кардынале нарадзілася ў Тунісе. У сярэдзіне 1950-х пераехала ў Італію, здымалася ў фільмах знакамітых рэжысёраў Лукіна Вісконці і Федэрыка Феліні — у тым ліку ў "Леапардзе" і ў "8 1/2".

Агулам за сваю кар'еру Кардынале знялася ў больш як 100 фільмах і тэлепастаноўках.

Часопіс Los Angeles Times уключыў Клаўдыю Кардынале ў спіс 50 самых прыгожых жанчын у гісторыі кіно.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.