“Росквіт” дапамогі: як ваярам хутчэй вярнуцца да мірнага жыцця — эфір

Аляксандр “Кусь” Клачко / Еўрарадыё
На фоне неабходнасці дапамагаць і спрыяць вырашэнню праблем тым палітвязням, якія былі вызваленыя, але дэпартаваныя з Беларусі ў Літву, амаль згубілася яшчэ адна катэгорыя беларусаў, якім неабходная дапамога дыяспары – ветэраны-добраахвотнікі і іх сем’і. А праблем у іх, мякка кажучы, хапае. Праблема яшчэ ў тым, што гэтыя людзі не любяць скардзіцца і прасіць дапамогі. Ды й часам дапамога ім неабходная вельмі спецыфічная.
Што з сябе ўяўляе ініцыятыва "Росквіт" і якія задачы найперш вырашаюцца яе ўдзельнікамі? З якімі найперш праблемамі сутыкаюцца ветэраны і іх сем’і і ці ёсць магчымасць дапамагчы ім справіцца з тымі праблемамі? Ці здольныя структуры дэмсіл паспрыяць вырашэнню пытання ветэранаў і чаму самі ветэраны не заўсёды згодныя прымаць дапамогу ад дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Камісіі Каардынацыйнай рады па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы, сябра Камісіі па вайсковым накірунку, былы баец Палка імя Кастуся Каліноўскага, сузаснавальнік дабрачыннай арганізацыі KUS Аляксандр “Кусь” Клачко ў 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.