За ўдзел у пратэстах асудзілі топавую юрыстку з Мінска

Таццяна Клачко / фота з яе старонкі Вконтакте
За ўдзел у пратэстах асудзілі юрыстку Таццяну Клачко — партнёрку вядомага юрыдычнага бюро і ўдзельніцу міжнародных праектаў.
Суд адбыўся ў сярэдзіне 2025 года. Жанчыну вінавацілі ва "ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК). Ёй прысудзілі "хатнюю хімію", піша "Наша Ніва".
Таццяне Клачко 37 гадоў. Яна нарадзілася ў Бабруйску, у 2011-м скончыла юрфак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2017-м і 2021-м Клачко прайшла курсы ў Інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, пракурораў, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ.
Юрысткай Таццяна працуе з 2010 года, спецыялізуецца на паслугах бізнесу. У выніку сваёй кар'еры яна стала партнёрам бюро Lovtsov, Klochko & Partners. З 2014 годжа жанчына ўдзельнічае ў штогадовым даследаванні Сусветнага банка "Doing Business".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.