Мінімум сем беларусаў вызвалілі ад адказнасці паводле "народнага" артыкула КК
Акцыя пратэсту, архіўнае фота
Мінімум сем беларусаў былі вызваленыя ад адказнасці "ў сувязі з заканчэннем тэрміну прыцягнення". Усім гэтым людзям інкрымінавалі "народны" артыкул 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Вызваленне ад адказнасці звязанае з тым, што ўжо мінула пяць гадоў з моманту некаторых акцый пратэсту — адпаведна, скончыўся тэрмін даўнасці для прыцягнення да адказнасці паводле гэтага крымінальнага артыкулу. Цяпер удзельнікаў гэтых акцый нельга асудзіць паводле гэтага артыкула.
Нягледзячы на вызваленне ад адказнасці гэтых людзей усё адно дадалі ў міліцэйскі "спіс экстрэмістаў".
Праваабаронцы падкрэсліваюць, што працягваецца пераслед паводле артыкула 293 КК (удзел у масавых беспарадках).
Пяцігадовы тэрмін даўнасці паводле артыкула 342 КК скончыцца да канца гэтага года. Менавіта паводле гэтага артыкула масава судзяць удзельнікаў мірных акцый пратэсту.