Суд над Арцёмам Лябедзькам пачнецца 21 жніўня
Арцём Лябедзька / фота з ФБ-старонкі Анатоля Лябедзькі
21 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе пачнуць разглядаць справу Арцёма Лябедзькі, паведамляюць праваабаронцы. Працэс будзе весці суддзя Яўген Пісарэвіч.
Арцёму Лябедзьку інкрымінуюць арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання).
Арцём — сын апазіцыйнага палітыка Анатоля Лябедзькі. Маладога чалавека затрымалі напрыканцы сакавіка і двойчы асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Потым на яго пачалі крымінальную справу. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.