Суд над Аляксандрам Івуліным прызначаны на 17 студзеня

Суд над 29-гадовым журналістам, блогерам і футбалістам "Крумкачоў" Аляксандрам Івуліным прызначаны на 17 студзеня. Працэс адбудзецца ў судзе Савецкага раёна Мінска.
Івуліна вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады).
Журналіста затрымалі 3 чэрвеня і спярша прысудзілі адміністрацыйны арышт — 30 сутак. А 2 ліпеня Івулін атрымаў статус падазраванага па крымінальнай справе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.