Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі Гедройця

Шорт-ліст прэміі Гедройця / Беларускі ПЭН
Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця. За галоўную беларускую літаратурную ўзнагароду сёлета будуць змагацца:
"Гульні Цырцэі. Раман" — Зміцер Дзядзенка
"Занзібар. Сталенне маладой душы" — Сяргей Дубавец
"Перамена месцаў" — Югася Каляда
"Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода" — Аляксандр Лукашук
"Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў" — Анка Упала
"Забойства на вуліцы Макаёнка" — Клёк Штучны
Пераможца, а таксама ўладальнікі другога і трэцяга месцаў стануць вядомыя 15 лістапада. Уручэнне прэміі адбудзецца ў Гданьску ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.