Датчане адмяняюць падатак на кнігі, каб заахвоціць людзей больш чытаць

Кнігі

Кнігі / pixabay.com

Урад Даніі абвясціў аб адмене падатку, які прадаўцы плацілі з продажу кніг. У гэтай краіне ён адзін з самых высокіх у свеце — 25%, паведамляе BBC.

У датскім міністэрстве культуры спадзяюцца, што гэта прывядзе да росту папулярнасці чытання. Мера абыйдзецца бюджэту амаль у 50 мільёнаў долараў.

Рашэнне не выпадковае — дадзеныя міжурадавага аналітычнага цэнтра паказваюць, што чвэрць пятнаццацігадовых датчан не могуць зразумець просты тэкст. Гэта тлумачаць тым, што ў моладзі занадта шмат альтэрнатыў чытанню, і яны лёгка пераключаюць увагу.

Адмена падатку на кнігі праблему цалкам не вырашыць, але, па меншай меры, зробіць літаратуру больш даступнай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.