Мікалай Статкевіч дома не з'явіўся — Марцалеў

Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

Месцазнаходжанне Мікалая Статкевіча па-ранейшаму невядомае: дома ён не з'явіўся. пра гэта ў сацсетках піша яго паплечнік Сяргей Марцалеў са спасылкай на жонку Статкевіча.

"У мяне цяплілася надзея, што ўлады дадуць яму магчымасць жыць на волі, у Мінску, хай і пад паліцэйскім наглядам. Пакуль абставіны паказваюць на тое, што Мікалай Віктаравіч зноў арыштаваны. Хоць фармальна закрыць яго няма за што", канстатуе Марцалеў.

Мікалай Статкевіч трапіў у лік 52 палітвязняў, якіх вызвалілі з-за кратаў 11 верасня ў выніку перамоваў Лукашэнкі з амерыканскай дэлегацыяй. Усе акрамя Статкевіча былі высланыя ў Літву. Статкевіч адмовіўся ад прымусовай дэпартацыі і пасля некалькіх гадзін, праведзеных на мяжы, вярнуўся ў Беларусь. Паведамлялася, што ад мяжы яго павезлі людзі ў масках.

Святлана Ціханоўская паведаміла, што папрасіла амерыканскіх партнёраў даведацца пра лёс Статкевіча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.