На выходных па Беларусі будзе да +25

Восень, ілюстрацыйнае фота / t.me/narachanka/
У суботу, 13 верасня, у Беларусі ўначы будзе воблачна з праясненнямі, месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, паведамляе Белгідрамет.
Удзень прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 9-14 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +19...+24 градусаў.
У нядзелю захаваецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па крайнім паўднёвым захадзе Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні парывісты, удзень месцамі — моцны парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 9-15 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе краіны чакаецца +7...+8 градусаў. Удзень сіноптыкі прагназуюць 20-25 градусаў цяпла.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.