Стаў вядомы аклад пасла Беларусі ў Ватыкане
Юрый Амбразевіч / AFP
Стаў вядомы службовы аклад пасла Беларусі ў Ватыкане. У адпаведнасці з урадавай пастановай, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, ён складае 3470 еўра.
Пра тое, што Юрый Амбразевіч прызначаны паслом РБ у Ватыкане, стала вядома ў канцы сакавіка. Да гэтага ён быў намеснікам міністра замежных спраў.
Вядома, што найбольшы аклад у пасла Беларусі ў Японіі — 4080 еўра.