У базу ўкраінскага "Міратворца" трапіў кіраўнік МЗС РБ

Максім Рыжанкоў

Максім Рыжанкоў / "Міратворац"

Кіраўніка Міністэрства замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова дадалі ў базу ўкраінскага сайта "Міратворац", заўважыла "Наша Ніва".

Гэты рэсурс збірае імёны асобаў, якія могуць пагражаць нацыянальнай бяспецы Украіны.

Наконт Рыжанкова гаворыцца, што ён датычны да прапаганды вайны і публічнай падтрымкі расійскай агрэсіі, а таксама да ўдзелу ў легітымізацыі расійскай акупацыі Данбаса. Таксама аўтары сайта вінавацяць дыпламата ў замаху на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Лукашэнкаўскага міністра называюць "саўдзельнікам злачынстваў расійскай улады супраць Украіны і яе грамадзян".

У віну Рыжанкову ставяць таксама тое, што ён з’яўляецца старшынёй Беларускай федэрацыі баскетбола.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.