Старшыняў райвыканкамаў вучылі кіраваць тэрабаронай
Чыноўнікі на зборы / dneprovec.by
Старшыняў райвыканкамаў знаёмілі з арганізацыяй і парадкам кіравання сіламі тэрытарыяльнай абароны. Аднадзённы збор прайшоў у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Чыноўнікам паказалі, як абсталюецца кантрольна-прапускны пункт з сумеснай працай на ім міліцыянераў і вайскоўцаў, як фармуюцца атрады так званага "народнага апалчэння", паведамляе Мінабароны.
Рэчыцкая раённая газета дадае, што для старшыняў райвыканкамаў арганізавалі паказальнае адбіццё сіламі тэрабароны нападу "дыверсійна-разведвальнай групы праціўніка".
dneprovec.by